Концерт «Кросны Макошы»

 

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

У праграмме:

Невядомы аўтар – Сімфонія Сі-бемоль мажор з Забельскай калекцыі (знойдзена А.Фраловым, С.Немагай, рэканструкцыя К.Яськова), сусветная прэм’ера

К.Яськоў – Містэрыя для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы”(сусветная прэм’ера)

П.Чайкоўскі – Серэнада для струннага аркестра

 

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь адкрывае новы сезон выдатнай канцэртнай праграмай, прысвечанай 80-гадоваму юбілею Белдзяржфілармоніі: сусветныя прэм’еры і любімая класіка прагучаць на сцэне Вялікай залы 20 верасня.

Прыслухайцеся! Пачуйце! Нашае, нацыянальнае, сучаснае, таленавітае! Музычнае мастацтва Беларусі ўзбагацілася новым творам!… Канстанцін Яськоў стварыў містэрыю для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы”. Ён звярнуўся да самай існасці нацыянальнай культуры – песеннага фальклору. Купальскія, калядныя, жніўныя, вясельныя, калыханкі і галашэнні сталі асновай музычнай тканіныі твору…

Багіня лёсу Макоша тчэ кросны лёсу… Голас беларускага Палесся, упляцены ў партытуру камернага аркестра, стварае новы музычны космас…

Беспрэцэдэнтная падзея — прэм’ера сачынення, створанага ў выніку творчага супрацоўніцтва кампазітара і аркестра на працягу мінулага сезона. Запрошаны творца (composer-in-recidence) Канстанцін Яськоў напісаў містэрую, прысвечаную багіне старажытных славян Макошы, апякунцы жанчын і ткацтва, якая тчэ кросны лёсу.

Уплятаючы аўтэнтычныя фольклорныя мелодыі беларускага Палесся ў гучанне сучаснай акадэмічнай музыкі, кампазітар стварае сваю музычную мадэль Свету. Творца абапіраецца на ўніверсальную ідэю змены пор года, якая сімвалізуе чаргаванне зараджэння, росквіту і згасання жыцця (каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні) i ўвасабляе яе з дапамогай беларускай музычнай мовы.

Акрамя адмыслова створанай містэрыі для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна “Кросны Макошы”, прагучыць рэканструяваная К.Яськовым Сімфонія Сі-бемоль мажор з Забельскай калекцыі невядомага беларускага аўтара XVIII-XIX ст. (знаходка А.Фралова, С.Немагай), а таксама ўсясветна вядомая Серэнада для струнных До-мажор ор.48 П.Чайкоўскага. Дырыжор — заслужаны артыст Расіі ЯЎГЕН БУШКОЎ.

Канцэртная праграма Дзяржаўнага камернага аркестра – гэта суплёт глыбінных пластоў нацыяльнальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, гэта повязь розных эпох – архаічнай даўніны, класіцызма, рамантызма, сучаснасці. Аднак ёсць стужка, якае ўсё гэта звязвае ў адзінства – музыка як мова ўніверсальных, спрадвечных інтанацый, здольных перадаваць агульначалавечыя пачуцці, эмоцыі, вобразы і сэнсы, што знаходзяцца па-за межамі слоў і часу.

 

По вопросам приобретения билетов обращаться по телефону +375 29 693 26 58

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *